БЕЛ Ł РУС

Інтэрнаўты высмеялі ўдзел Пуціна ў хакейным матчы ў Сочы

11.05.2017 / 16:43

Nashaniva.com

У сацсетках высмеялі ўдзел прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў хакейным гала-матчы ў Сочы, піша politolog.net.

Відэа гульні выклаў у сваім твітэры журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў, выклікаўшы хвалю насмешак сярод карыстальнікаў.

Путин вышел на лед: президент играет в хоккей в составе "Сборной легенд" в Гала-матче Ночной лиги pic.twitter.com/zlx4IlmpL0

— Дмитрий Смирнов (@dimsmirnov175) May 10, 2017

У прыватнасці, людзі паднялі на смех момант, калі праціўнікі кіраўніка РФ раз'ехаліся, даўшы яму магчымасць забіць гол. Акрамя таго, адзначаюць каментатары, брамнік паводзіў сябе яшчэ больш дзіўна ў момант кідка.

Шайба Путина: Пока Лавров общается с Трампом, Путин играет в хоккей pic.twitter.com/47aEgiNUu7

— Дмитрий Смирнов (@dimsmirnov175) May 10, 2017

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула