БЕЛ Ł РУС

«Что мы Родиной зовём? Флаг России над Кремлём» — рэкамендаваны верш для першакласнікаў у мінскай школе

13.05.2017 / 0:7

БЮ

Чытач «Нашай Нівы» даслаў у Рэдакцыю спіс рэкамендаванай літаратуры, які настаўніца выдала яго дзіцяці-першакласніку ў школе.

«Наступны ўрок пазакласнага чытання 15 мая. Тэма «Мая родная Беларусь». Кнігі пра Радзіму, малюнкі на тэму «Мая Беларусь», фота», — гаворыцца ў абвестцы. У ёй жа прыводзіцца спіс з сямі твораў.

Адзін з іх — верш «Что мы Родіной зовем» за аўтарствам Уладзіміра Сцяпанава.

«Что мы Родиной зовём?

Всё, что в сердце бережём,

И под небом синим-синим

Флаг России над Кремлём».

Адзначым, што падборка вершаў — не механічная копія з нейкага расійскага дапаможніка. Тры аўтары ў ім — паэты з чаргінцоўскага саюза Віктар Кудлачоў, Тамара Краснова-Гусачэнка і Уладзімір Ягоўдзік.

«Наша Ніва» будзе разбірацца ў сітуацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула