«Чэлсі» ў шосты раз стаў чэмпіёнам Англіі па футболе
Лонданскі футбольны клуб «Чэлсі» датэрмінова заваяваў тытул чэмпіёна Англіі па футболе, абыграўшы «Вэст Бромвіч» з лікам 1:0 у матчы 36-га тура чэмпіянату Англіі, паведамляе ВВС.
Reuters
Адзіны мяч на 83-й хвіліне забіў бельгійскі форвард Мішы Батшуаі.
«Чэлсі» стаў чэмпіёнам Англіі ў шосты раз у сваёй гісторыі. Раней клуб выйграваў турнір у 1955, 2005, 2006, 2010 і 2015 гадах.
У красавіку мінулага года галоўным трэнерам клуба «Чэлсі», што належыць Раману Абрамовічу, стаў італьянец Антоніа Контэ, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Атланта» і «Ювентус».