«Мэр», «ватнік», «міністр» і «поні»: тысячы раварыстаў у карнавальных касцюмах праехаліся па Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ
Сёння ў Мінску адбыўся велакарнавал «Viva ровар». Больш за 10 тысяч раварыстаў у разнастайных касцюмах праехаліся па праспекце Пераможцаў да Мінск-Арэны і назад да парка Перамогі. Не абышлося і без затрыманняў. Узначалілі калону старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і міністр спорту Аляксандар Шамко. Паводле папярэдняй інфармацыі, на карнавал зарэгістравалася каля 12 тысяч раварыстаў, але да калоны далучаліся і простыя мінакі.
Міліцыя затрымлівае раварыста за бел-чырвона-белы сцяжок.
Раварыст у касцюме «ватніка».
Андрэй Шорац з сям'ёй узначаліў калону раварыстаў.
Раварыст у касцюме «Грыбоў».