БЕЛ Ł РУС

У Турцыі перакуліўся аўтобус з турыстамі, 20 загінулых

13.05.2017 / 21:21

nn.by

Па меншай меры 20 чалавек загінулі і яшчэ 13 атрымалі раненні ў выніку ДТЗ з турыстычным аўтобусам у раёне турэцкага курортнага горада Мармарыс на паўднёвым-захадзе краіны, паведамляе ВВС.

ЕРА

Як паведамляе турэцкі тэлеканал NTV, як мяркуецца, кіроўца аўтобуса страціў кіраванне на небяспечным павароце горнай дарогі, у выніку чаго машына перакулілася.

Рух па трасе Мугла-Анталья, дзе перакуліўся аўтобус, быў перакрыты.

Паводле даных мясцовых уладаў, аўтобус з турыстамі ехаў у Мармарыс з горада Ізмір.

Турэцкія СМІ са спасылкай на губернатара правінцыі Мугла Аміра Чычэка паведамляюць, што ў аўтобусе не было замежных турыстаў і ўсе пацярпелыя — турысты з Турцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула