БЕЛ Ł РУС

Ксенія і Арцём нечакана пацалаваліся пры канцы сваёй песні ФОТА

13.05.2017 / 23:2

nn.by

дапаўняецца

Выдатна адспявалі ў фінале Еўрабачання нашы Navi. Ужо не хваляваліся, як у паўфінале. А ў канцы песні нечакана пацалаваліся пад авацыю залы.

Прыгожа глядзеліся і добра гучалі таксама Партугалія — шчымлівая балада на нацыянальнай мове, Італія — іранічны хіт у традыцыях італьянскай эстрады, Венгрыя з песняй на цыганскай мове. Малдова. У дзясятку можа трапіць таксама Арменія. Прыкольна выступіў таксама харват — ён спяваў адразу ў дзвюх манерах, фразу — высокім поп-голасам, другую — нізкім оперным. За перамогу пазмагаецца таксама 17-гадовы балгарын, гадаванец маскоўскіх песенных конкурсаў і фаварыт расійскай прапаганды. Высокія месцы зоймуць бельгійка, румыны і швед.

Наш прагноз — пераможа партугалец са сваёй шчымлівай баладай. У яго парок сэрца, а песню напісала ягоная сястра. Сардэчна спявае ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула