БЕЛ Ł РУС

Карціна Казіміра Малевіча прададзеная ў Нью-Ёрку за $21,2 мільёна

17.05.2017 / 10:15

Nashaniva.com

Карціна Казіміра Малевіча «Супрэматычная кампазіцыя з палоскай ў праекцыі» стала самым дарагім лотам таргоў Sotheby's у Нью-Ёрку, якія адбыліся ў аўторак. Пра гэта ТАСС паведамілі ў аўкцыённым доме.

Карціна 1915 года пайшла з малатка за $ 21,2 мільёна пры ацэначным кошце ад $ 12 млн да $ 18 млн.

Сярод іншых значных лотаў - бронзавая скульптура нямецкага і французскага мастака Макса Эрнста, прададзеная за $ 16 млн, што стала рэкордам продажаў скульптурных работ аднаго з самых відных прадстаўнікоў сюррэалізму. «Бітва» за гэты лот ішла адразу паміж дзесяццю патэнцыйнымі пакупнікамі.

Малевіч жыў у Віцебску ў 1919—1922 гг., дзе выкладаў у мясцовай мастацкай вучэльні, якой кіраваў Марк Шагал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула