БЕЛ Ł РУС

Дыяментавыя завушніцы прададзеныя за рэкордныя $57 мільёнаў

17.05.2017 / 21:16

nn.by

На аўкцыёне «Сотбіс» у Швейцарыі за рэкордную суму ў 57,4 млн даляраў прададзеныя дыяментавыя завушніцы амаль у 16 карат кожная, паведамляе ВВС.

Sotheby's

У той жа час выплачаная сума аказалася істотна ніжэйшай за першапачатковыя ацэнкі: за лот чакалася выручыць 70 млн даляраў.

Абодва каменя не маюць якіх бы то ні было заган і былі здабытыя ў шахтах ПАР. Пакупнік завушніц пажадаў застацца невядомым.

Завушніцы атрымалі назву «Апалон і Артэміда». Яны цалкам ідэнтычныя, за выключэннем колеру: дыямент «Артэміда» ружовы, а «Апалон» — блакітны.

У сувязі з гэтым кошт дыяментаў таксама адрозніваецца. Камень «Артэміда» быў прададзены за 15,5 млн даляраў, а «Апалон» — за 42,5 млн.

Такая розніца ў цане тлумачыцца тым, што блакітныя дыяменты сустракаюцца радзей, чым ружовыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула