БЕЛ Ł РУС

Начальнік чыгуначнай станцыі ў Ельску затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару

20.05.2017 / 17:29

Nashaniva.com

Начальнік чыгуначнай станцыі Ельска Андрэй Зуевіч знаходзіцца пад следствам ўжо трэці месяц. Інфармацыю пра яго затрыманне tut.by паведаміла крыніца.

Пра затрыманне Андрэя Зуевіча стала вядома нядаўна. Адсутнасць начальніка пацвердзілі і на яго працоўным месцы.

- Андрэй Іванавіч сапраўды затрыманы і знаходзіцца пад следствам яшчэ з пачатку вясны. Цяпер яго абавязкі часова выконваюць дзяжурныя па станцыі супрацоўнікі, — адказалі ў прыёмнай чыгунаянай станцыі Ельска.

Андрэй Зуевіч быў прызначаны начальнікам станцыі раённага цэнтра ў 2015 годзе. Да свайго павышэння працаваў там жа - камерцыйным агентам, дзяжурным па станцыі.

Нагадаем, што каля месяца таму былі затрыманыя начальнік Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Леанід Лемеш, а таксама начальнікі транспартных інспекцый у Гомелі і Гродне Сяргей Чучвага і Сяргей Грудзінскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула