БЕЛ Ł РУС

Украіна будзе прапускаць грузы ў Прыднястроўе толькі з дазволу Малдовы

22.05.2017 / 21:19

Nashaniva.com

З 20 мая пропуск грузаў у Прыднястроўе праз тэрыторыю Украіны будзе ажыццяўляцца толькі пры ўмове ўзгаднення з Нацагентством па бяспецы харчовых прадуктаў Рэспублікі Малдова, паведамляе Дзяржспажыўсаюз Украіны.

Названае патрабаванне адпавядае Пагадненню аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі краін СНД.

Паколькі дзеянне названага пагаднення не распаўсюджваецца на адносіны з непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай, з мэтай забеспячэння яго выканання, галоўны дзяржаўны інспектар ветэрынарнай медыцыны Украіны прыняў адпаведнае рашэнне.

Такое рашэнне адпавядае патрабаванням Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула