БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах затрыманы крымінальны аўтарытэт

23.05.2017 / 17:49

Nashaniva.com

У Баранавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі крымінальнага аўтарытэта, паведамілі БЕЛТА ў 6-м упраўленні па Брэсцкай вобласці ГУБАЗіК МУС.

Мужчына належаў да злачыннай групоўкі, займаўся рэкетам і вымагальніцтвам. За пэўную плату 29-гадовы бандыт аказваў крымінальнае заступніцтва індывідуальным прадпрымальнікам, удзельнічаў у вырашэнні канфліктных сітуацый паміж канкурэнтамі.

Бандыт быў затрыманы пры сілавой падтрымцы АМАП УУС Брэсцкага аблвыканкама за бойку ў падкантрольным яму кафэ. Ён змешчаны ў следчы ізалятар. У цяперашні час супрацоўнікі ГУБАЗіК высвятляюць дадатковыя факты супрацьпраўнай дзейнасці падазраванага.

«Грамадзянін пазіцыянаваў сябе як «наглядаючага за горадам». Раней ён быў судзімы за вымагальніцтва і супраціў супрацоўнікам міліцыі, меў пэўны статус у крымінальным асяроддзі. У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выяўлена, што падазраваны падтрымліваў сувязь з вядомым беларускім крымінальным аўтарытэтам, які цяпер знаходзіцца за межамі краіны», — дадалі ва ўпраўленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула