БЕЛ Ł РУС

У Смалявіцкім раёне дашчэнту згарэў дом, гараж і тры аўтамабілі

25.05.2017 / 10:34

Дом, гараж і тры аўтамабілі згарэлі пры пажары ў вёсцы Забалоцце Смалявіцкага раёна.

МНС

У выніку пажару агнём знішчаны дом, гараж і тры аўтамабілі: «Фальксваген Вента», які стаяў у гаражы, а таксама прыпаркаваныя побач «Фальксваген Гольф» і «Хёндэ Саната». Усяго на тэрыторыі знаходзіліся 6 аўтамабіляў.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула