БЕЛ Ł РУС

Былы першы намеснік старшыні КДБ Васіль Дземянцей узначаліў буйную лагістычную фірму

26.05.2017 / 14:47

АЯ

Генерал і экс-намеснік старшыні КДБ Васіль Дземянцей стаў дырэктарам Нацыянальнага лагістычнага аператара «Брэміна груп», звярнуў увагу блогер d-zholik.

На сайце кампаніі значыцца, што яна створаная ў «мэтах рэалізацыі лагістычнага патэнцыялу рэспублікі і зможа абслугоўваць значныя транзітныя грузавыя патокі».

Цікава, што адна з функцый кампаніі — аказанне мытнага афармлення і прадстаўніцтва. Пры гэтым Дземянцей пасля завяршэння кар'еры ў КДБ займаў значныя пасады ў Мытнай службе. 

Гэты Васіль Дземянцей — пляменнік таго самага Мікалая Дземянцея, старшыні Вярхоўнага савета БССР. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула