БЕЛ Ł РУС

Улады Эстоніі высылаюць двух расійскіх дыпламатаў

26.05.2017 / 16:29

nn.by

Эстонскія ўлады ўручылі ноту генеральнаму консулу Расіі ў Нарве Дзмітрыю Казённаву і консулу Андрэю Сургаеву і загадалі пакінуць краіну. Прычыны гэтага рашэння ў эстонскім МЗС не называюць, паведамляе Delfi. 

delfi.ee

Расійскае пасольства ў Эстоніі інфармацыю аб высылцы дыпламатаў пакуль не каментуе.

Расійскі МЗС назваў рашэнне Таліна «чарговым недружалюбны і нічым не абгрунтаваным актам» і паабяцаў адказаць на яго, перадае РІА Навіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула