БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска 20-гадовы хлопец на BMW насмерць збіў п'янага бяздомнага і ўцёк з месца здарэння

29.05.2017 / 10:06

БЮ

Следчы камітэт высвятляе абставіны здарэння, якое адбылося 28 мая каля 23:50 на вуліцы Якуба Коласа ў Мінска.

20-гадовы кіроўца BMW 5-Series, рухаючыся з боку плошчы Якуба Коласа ў напрамку вуліцы Дарашэвіча, здзейсніў наезд на мужчыну 1963 года нараджэння. Той пераходзіў дарогу ў недазволеным месцы.

Пешаход (меркавана — бяздомны) памёр на месцы аварыі ад атрыманых цялесных пашкоджанняў. Ён быў нападпітку, а вось кіроўца — цвярозы. Тым не менш кіроўца ўцёк з месца здарэння.

У дачыненні кіроўцы BMW заведзеная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі — парушэнне ПДР, якое пацягнула прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула