БЕЛ Ł РУС

Барані сваё ў правільным адзенні: цяпер любы ахвотны можа набыць фірмовы світшот ад «Нашай Нівы»

6.06.2017 / 18:17

Ваша «Ніва»

Супрацоўніцы «Нашай Нівы» — у поўнай баявой гатоўнасці. Фота Сяргея Гудзіліна. 

Сябры і сяброўкі! 

Лета распачынаецца, і «Наша Ніва» дорыць сваім чытачам магчымасць сустрэць яго ў абноўцы — модным дызайнерскім світшоце з арыгінальным прынтам «Барані сваё» ад нашага фатографа-крыэйтара Сяргея Гудзіліна. 

Самыя шчодрыя чытачы «Нашай Нівы», якія паўдзельнічалі ў нашай першай краўдфандынгавай кампаніі на «Талацэ», ужо атрымалі світшоты ў падарунак і, здаецца, засталіся задаволеныя і выкананнем, і якасцю. І не дзіва, бо зроблены нашы вырабы маркай LSTR, бадай, найлепшым вытворцам стрыт-адзення ў Беларусі.

Цяпер світшот з прынтам «Барані сваё» можа атрымаць кожны ахвотны, толькі папярэдне трэба паведаміць вашыя пажаданні і антрапаметрычныя параметры, каб мы маглі пераканацца, ці ёсць менавіта такі швэдар: колер (абіраць можна з чорнага і шэрага), памер (S, M, L, XL), мадэль (жаночая ці мужчынская). Дасылайце вашыя заяўкі на рэдакцыйную пошту nn@nn.by. Вялікая просьба: указвайце ў тэме ліста кодавую фразу «Барані сваё», каб нам было прасцей адсочваць вашыя звароты.

Цана аднаго світшота — 50 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула