БЕЛ Ł РУС

Баранавіцкія «зайцы» паказалі зубы

14.08.2008 / 21:8

Nashaniva.com

На сваім аўтамабілі яны падрэзалі кантралёраў, прыціснулі іх да краю дарогі, вымусілі спыніцца й сталі грукаць у шыбу пісталетам.

Былыя «зайцы», якіх у свой час штрафавалі супрацоўнікі баранавіцкага аўтапарку №2, вырашылі папалохаць кантралёраў, якія ехалі на службовай машыне.

На сваім аўтамабілі яны падрэзалі кантралёраў, прыціснулі іх да краю дарогі і вымусілі спыніцца. Адчыніць дзьверы машыны «зайцы» не змаглі, таму пачалі крычаць у грукацца ў шкло пісталетам. Зброя, як высьветлілася потым, была пнэўматычнай.

Кантралёры па мабільным выклікалі міліцыю, якая і затрымала «зайцоў». Цяпер распачата крымінальная справа. Дарэчы, толькі за апошнія паўгода ў Баранавічах затрыманыя 6 тысяч безьбілетнікаў.

Іван Юрашчык, «Еўрарадыё»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула