БЕЛ Ł РУС

У Чэрвеньскім раёне матацыкліст на «Сузукі» сутыкнуўся з «Фіятам»: байкер загінуў

5.06.2017 / 10:43

У вёсцы Кулікі Чэрвеньскага раёна насмерць разбіўся матацыкліст. Аварыя адбылася 4 чэрвеня, каля 08.00.

Як паведамілі ва УДАІ МУС, на скрыжаванні вуліц Зялёнай і Садовай кіроўца Fiat Tempra, выязджаючы з другараднай дарогі, не прапусціў матацыкл Suzuki GSX600 F і дапусціў з ім сутыкненне.

У выніку ДТЗ 24-гадовы матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы, з якімі быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе ў 10.45 памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула