БЕЛ Ł РУС

 У свой дзень нараджэння ў паўфінале «Ралан Гарос» згулялі дзве тэнісісткі: у фінал выйшла 20-гадовая латвійка

9.06.2017 / 7:51

nn.by

Reuters.com

Цікавы выпадак адбыўся 8 чэрвеня на турніры «Ралан Гарос» (Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе). У адным з паўфіналаў гулялі латвійка Алена Астапенка і швейцарка Цімеа Бачынскі.

Алене ўчора споўнілася 20 гадоў, а Бачынскі — 28.

Алена Астапенка перамагла Бачынскі з лікам 7:6, 3:6, 6:3 і ў фінале сустрэнецца з Сімонай Халеп (Румынія).

«Я сапраўды шчаслівая, дзякуй за падтрымку, гэта ідэальны дзень нараджэння», — адразу пасля гульні сказала гледачам Алена.

У паўфіналах мужчынскага турніру згуляюць сёння Эндзі Мюрэй (Брытанія) — Стас Ваўрынка (Швейцарыя), Рафаэль Надаль (Іспанія) — Дамінік Цім (Аўстрыя).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула