БЕЛ Ł РУС

Супраць Рамана Васільева таксама спынілі крымінальную справу за «арганізацыю масавых беспарадкаў»

9.06.2017 / 11:32

КДБ паведаміў Раману Васільеву, што супраць яго спыненая крымінальная справа за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (частка 3 артыкула 293 КК).

Ліст з КДБ падпісаны старшым следчым у асабліва важных справах 1-га аддзеау сьледчага ўпраўлення КДБ падпалкоўнікам юстыцыі Грыбам.

Раней лідар Маладога фронта Зміцер Дашкевіч і маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі таксама паведамілі, што супраць іх спынены крымінальны пераслед паводле таго ж артыкула.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула