БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце «Мінск» больш нельга расплаціцца за наяўную валюту

9.06.2017 / 17:36

Nashaniva.com

«У сувязі з непадаўжэннем Нацыянальным банкам дазволу на прыём наяўнай замежнай валюты, аказанне паслуг за замежную наяўную валюту спыняецца з 00.00 10 чэрвеня», — гаворыцца ў паведамленні на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Разлікі цяпер будуць рабіцца за наяўныя беларускія рублі альбо ў безнаяўнай форме банкаўскімі карткамі.

Як паведамлялася, Нацыянальны банк Беларусі спыніў выдачу новых і падаўжэнне дзейных дазволаў на выкарыстанне замежнай валюты ў разліках з фізічнымі асобамі пры аказанні ім паслуг па перавозцы авіяцыйным транспартам і медыцынскіх паслуг. Пры гэтым юрыдычныя асобы, якія прадастаўляюць названыя паслугі, па-ранейшаму будуць мець права атрымліваць замежную валюту ад фізічных асоб-нерэзідэнтаў у безнаяўным парадку з-за межаў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула