БЕЛ Ł РУС

МАЗ паказаў «мега-пыласос» для гарадскіх вуліц ФОТА

9.06.2017 / 22:39

nn.by

Мінскі аўтазавод упершыню паказаў на форуме WasteTech-2017 у Маскве ўнікальны «мега-пыласос» — падмятальна-ўборачную машыну МАЗ-5917В2-F10. Спецмашына сабраная сумесна з нямецкай кампаніяй Faun і здольная за кароткія тэрміны вычышчаць гарадскія дарогі і вуліцы, распавялі ў ААТ «МАЗ».

Падмятальна-ўборачная машына ўзяла найлепшае ад двух вытворцаў. На беларускае шасі МАЗ-5340B2 усталявалі перадавое нямецкае абсталяванне. У выніку «мега-пыласос» практычна не мае аналагаў у СНД. Усяго адна такая машына здольная замяніць некалькі састарэлых адзінак спецтэхнікі.

Машына спраўляецца з уборкай дарогі з практычна любым пакрыццём (асфальтавым або цэментабетонным), прычым за раз ачышчае палатно шырынёй 2,3 метра. «Мега-пыласос» таксама ўвільгатняе паверхню і паглынае пыл. Дзве дыскавыя і адна цыліндрычная шчоткі здымаюць пласт прысталага да дарогі бруду, зграбаюць смецце да вакуумнай устаноўкі, якая яго паглынае і перамяшчае ў 6-кубовы бункер.

Новая мадэль можа знайсці прымяненне не толькі ў Беларусі. Машыну плануецца пастаўляць у Расію і іншыя краіны СНД. Акрамя таго, яна, магчыма, зоймецца ачысткай еўрапейскіх гарадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула