БЕЛ Ł РУС

Невядомы паведаміў пра магчымую выбухоўку ў смеццевых баках у Баранавічах

12.06.2017 / 12:02

Невядомы паведаміў пра магчымую выбухоўку ў смеццевых баках у адным з двароў у Баранавічах, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Баранавіцкага ГАУС Вольга Сакута.

Інцыдэнт адбыўся 12 чэрвеня. У 8 гадзін у дзяжурную частку гарадскога аддзела міліцыі патэлефанаваў галоўны інжынер Баранавіцкага ЖКГ. Ён паведаміў, што на электронны адрас ЖРЭУ паступіла паведамленне ад невядомага грамадзяніна наступнага зместу: «Праверце смеццевыя бачкі на прадмет выбухоўкі па адрасе: вуліца Наканечнікава, 47».

На месца неадкладна выехала следча-аператыўная група, сапёры, супрацоўнікі ГРАНС, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. З жылога дома былі эвакуяваныя 87 чалавек, перастаўленыя на бяспечную адлегласць 20 аўтамабіляў. У выніку праверкі выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена.

Супрацоўнікі ГАУС па гэтым факце праводзяць праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула