БЕЛ Ł РУС

На праспекце Машэрава сёння абмяжуюць рух для падрыхтоўкі да параду

12.06.2017 / 16:43

Nashaniva.com

У Мінску сёння ўвечары абмяжоўваецца рух на праспекце Машэрава для падрыхтоўкі да параду 3 ліпеня, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Сёння з 22.00 да 24.00 будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў, у тым ліку грамадскага транспарту, па праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў.

Як паведамлялася, рух на гэтым участку з 22.00 да 24.00 будзе абмежаваны таксама 15, 19 і 22 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты. ДАІ рэкамендуе кіроўцам планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула