БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў сяброўства з кіраўніком Кітая «ўсепагодным»

15.06.2017 / 08:22

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Удзячны, што лёс даў магчымасць мець такога сябра, які шчыра і з непрыхаванай сімпатыяй ставіцца да Беларусі. Наша асабістае сяброўства і сяброўства нашых краін моцнае і «усепагоднае», - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пад мудрым кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна Кітайская Народная Рэспубліка ўпэўнена ідзе да ажыццяўлення «кітайскай мары» аб адраджэнні нацыі, фармуе новае аблічча вялікай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула