БЕЛ Ł РУС

Мінскае і брэсцкае «Дынама» і «Шахцёр» даведаліся супернікаў у кваліфікацыі Лігі Еўропы

19.06.2017 / 14:28

Nashaniva.com

Мінскае «Дынама» згуляе з фарэрскім «Рунавікам», а «Шахцёр» сустрэнецца з літоўскай «Судувай».

Стартавыя паядынкі першага раўнда кваліфікацыі пройдуць 29 чэрвеня, у адказ - 6 ліпеня.

У другім кваліфікацыйным раўндзе брэсцкае «Дынама» згуляе з пераможцам дуэта «Альтах» (Аўстрыя) - «Чыхура» (Грузія).

У выпадку выхаду ў другі раўнд мінскае «Дынама» сустрэнецца з камандай, якая будзе мацнейшай ў пары «Работнічкі» (Македонія) - «Трэ Пенне» (Сан-Марына), а «Шахцёр» — з пераможцам пары «Крузейдерс» (Паўночная Ірландыя ) — «Ліепая» (Латвія).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула