БЕЛ Ł РУС

Мексіканскі фермер загінуў пасля п’янай бойкі са свіннёй: яму адкусілі чэлес і тры пальцы

19.06.2017 / 16:38

Nashaniva.com

Жыхар мексіканскага горада Сан-Лукас-Ахітлан, штат Аахака, пабіўся са сваёй свіннёй і загінуў, паведамляе брытанскае выданне Metro, спасылаючыся на мексіканскую прэсу.

Ілюстрацыйнае фота

60-гадовы фермер Мігель Аная Пабла вярнуўся дадому ў стане алкагольнага ап'янення і пачаў збіваць адну са сваіх свінняў. Але жывёла збіла яго з ног, пасля чаго адкусіла мужчыне геніталіі і тры пальцы на правай руцэ.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу ў суседнім горадзе Сан-Хуан-Баўтыста-Тустэпек. Медыкі аказалі яму першую дапамогу, але не змаглі спыніць распаўсюд інфекцыі, занесенай пры ўкусах. Праз некалькі дзён мужчына памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула