БЕЛ Ł РУС

Трамп прапанаваў паставіць сонечныя батарэі на сцяне ля мяжы з Мексікай

22.06.2017 / 9:42

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў сваім прыхільнікам пра ідэю паставіць сонечныя батарэі на сцяне ўздоўж мяжы з Мексікай, якую ён прапануе пабудаваць.

Выступаючы на мітынгу ў Аёве, ён распавёў, што батарэі змогуць вырабляць танную энергію і дапамогуць аплаціць будаўніцтва скандальнай сцяны.

Ён таксама заявіў, што план належыць выключна яму: «Выдатная задумка, праўда? Добрая мая ідэя».

Аднак прапановы ўсталяваць сонечныя панэлі на сцяну паступалі амерыканскія ўлады і раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула