БЕЛ Ł РУС

Дзевяцігадовы хлопчык патануў у Івацэвіцкім раёне

22.06.2017 / 9:45

Няшчасны выпадак адбыўся 21 чэрвеня ў 15.40 у горадзе Косава.

9-гадовы хлопчык знаходзіўся на вакацыях у сваякоў. Ён гуляў з сябрамі каля гарадскога вадаёма. Застаўшыся адзін, ён пачаў спускацца па бетонных прыступках уніз. У нейкі момант дзіця паслізнулася і павалілася. Стукнуўшыся галавой аб бетон, скаціўся ў ваду.

Дзеці, што гулялі непадалёк, пабачылі і паведамілі пра здарэнне сваякам, якія дасталі цела з вады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула