БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка тры гадзіны размаўляў у Маскве з журналістамі і частаваў іх беларускімі стравамі

30.06.2017 / 7:42

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня правёў сустрэчу з кіраўнікамі найбуйнейшых расійскіх сродкаў масавай інфармацыі ў Клубе галоўных рэдактараў ТАСС, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

president.gov.by

Падчас адкрытай гутаркі, якая працягвалася каля трох гадзін, удзельнікі сустрэчы паспелі абмеркаваць самае шырокае кола пытанняў, галоўнай тэмай сустрэчы сталі беларуска-расійскія адносіны, адзначае прэс-служба. 

Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню Беларусі і Расіі на інтэграцыйных пляцоўках. У гэтай сувязі былі абмеркаваныя перспектывы развіцця СНД і правілы працы ў Еўразійскім эканамічным саюзе. На сустрэчы таксама прагучалі пытанні аб супрацоўніцтве Беларусі з Кітаем і адносінах краіны з Захадам.

ТАСС паведамляе, што дэлегацыя з Мінска частавала прысутных традыцыйнымі беларускімі стравамі

з галоўным рэдактарам «Эхо Москвы» Аляксеем Венядзіктавым, фота з інстаграма

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула