БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне дзве дзяўчыны разбіліся насмерць у жывым эфіры Інстаграма ВІДЭА

30.06.2017 / 15:2

Nashaniva.com

Дзяўчыны забаўлялі сваіх падпісчыкаў жывой трансляцыяй з салона аўто, дзе яны зладзілі вечарыну з распіццём алкагольных напояў. Свята было вырашана працягнуць у клубе, на шляху куды яны і разбіліся.

Трагедыя адбылася мінулай ноччу ў горадзе Ізюм Харкаўскай вобласці. Ахвярамі аварыі сталі дзве дзяўчыны, якія былі адна адной траюрадным сёстрамі. На поўнай хуткасці іх аўтамабіль ўрэзаўся ў слуп. 16-гадовая пасажырка загінула на месцы, а 24-гадовая дзяўчына, якая была за рулём, памерла ў рэанімацыі праз некалькі гадзін, перадае выданне «Харкаў live».

За ўсім, што адбывалася ў салоне аўто за некалькі хвілін да страшнай аварыі, маглі назіраць сотні чалавек, паколькі дзяўчыны вялі жывую трансляцыю ў Інстаграме. Гэты запіс ужо вывучаюць следчыя. На кадрах бачна, як тусоўшчыцы забаўляюцца і ўжываюць спіртныя напоі проста ў машыне, а таксама сігналяць хлопцам, якія праязджаюць міма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула