БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падтрымаў адмену роўмінгу з Расіяй

30.06.2017 / 17:41

Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета ў Маскве падтрымаў адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БелТА.

Разгледзець гэтае пытанне прапанавала спікер Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка. «Калі магчыма, я б папрасіла пратакольна запісаць даручэнне міністру сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі, а таксама адпаведнага міністра Беларусі прапрацаваць гэтае пытанне з аператарамі сувязі. Мне здаецца, гэта было б вельмі карысна і для бізнэсу, і для грамадзян нашай Саюзнай дзяржавы», — сказала яна.

Аляксандр Лукашэнка ідэю падтрымаў. «Думаю, гэта разумная прапанова. Давайце даручым. Мы пратакольна зробім такі запіс», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула