БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам фура раструшчыла «Аўдзі»: кіроўца загінуў

2.07.2017 / 12:22

Nashaniva.com

Адзін чалавек загінуў у ДТЗ, якое адбылося днём 30 чэрвеня паблізу вёскі Макаранцы Магілёўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Аварыя з удзелам Audi 80 і фуры DAF адбылася на трасе М8 Гомель - Віцебск. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

У выніку ДТЗ 31-гадовы кіроўца легкавіка загінуў - яго цела з раструшчанай машыны даставалі выратавальнікі. Кіроўца фуры ў аварыі не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула