БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах гарэў інтэрнат, эвакуявалі 25 чалавек

3.07.2017 / 15:44

Nashaniva.com

Інфармацыя пра здарэнне размешчана на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Пажар у інтэрнаце на вул. Пралетарскай адбыўся днём 2 ліпеня. Гарэў адзін з пакояў 5-павярховага будынка. З інтэрната было эвакуявана 25 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. Агнём пашкоджаны ложак, маёмасць, закураныя сцены і столь у жылым пакоі (наймальнік - грамадзянка 1973 года нараджэння).

Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула