БЕЛ Ł РУС

З'явілася магчымасць прымацаваць да рукі шосты палец і кіраваць ім з дапамогай блютуза

6.07.2017 / 15:11

Ілья Параскевіч

Студэнтка Каралеўскага каледжа мастацтваў Дані Клод прапануе дапоўніць пяць пальцаў рукі яшчэ адным — надрукаваным на 3D-прынтары люстраным адбіткам вялікага пальца, які мацуецца да рукі і кіруецца рухамі ступні.

Датчыкі пераводзяць рух нагі ў электрычны сігнал. Крыніца сігналу мацуецца да абутку, а прымач — да пальчаткі з пальцам. Каманды перадаюцца па Bluetooth. Палец прыводзіцца ў рух двума маленькімі рухавікамі пры дапамозе моцных нітак з валакна Ninjaflex.

На відэа відаць, для чаго можна выкарыстоўваць шосты палец. А ці патрэбны ён вам, вырашайце самі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула