БЕЛ Ł РУС

На прэзідэнцкіх выбарах у Манголіі перамог кандыдат ад апазіцыі

8.07.2017 / 12:02

Nashaniva.com

У Манголіі кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Халтмаагійн Батулга перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дадзеныя Генеральнага выбарчага камітэта.

Паводле інфармацыі агенцтва, Батулга набраў 50,6% галасоў выбаршчыкаў. Яўка на выбарах склала 60,9%. Канчатковыя вынікі абвесцяць пасля падліку пазасталых галасоў, адзначае Reuters.

Другое месца заняў кандыдат ад кіруючай Мангольскай народнай партыі Міеэгомбын Энхболд. За яго прагаласавалі 41,2% выбаршчыкаў. Амаль 9% выбарцаў галасавалі супраць усіх — такім чынам грамадзяне выказалі свой пратэст у сувязі з выбарам кандыдатаў, адзначае агенцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула