БЕЛ Ł РУС

Кітай спыніў супрацоўніцтва з КНДР у ваеннай сферы

9.07.2017 / 18:57

Nashaniva.com

Ваеннае супрацоўніцтва КНР і КНДР выйшла на «нулявы ўзровень». Такую заяву зрабіў Channel NewsAsia кіраўнік Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі, Міністэрства абароны КНР Чжоу Бо, паведамляюць інфармагенцтвы.

Калі раней бакі актыўна супрацоўнічалі ў гэтай сферы, то да сённяшняга дня звялі яго на нішто. Пекін выказаў салідарнасць з міжнароднымі санкцыямі, ужытымі ў дачыненні да Пхеньяна, і спадзяецца на больш хуткае рашэнне «паўночнакарэйскай праблемы».

Пры гэтым Чжоу Бо нагадаў, што денуклеарызацыя Карэйскага паўвострава неабходная ў інтарэсах самога КНДР.

Адзначым, што 8 ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў «так ці інакш» вырашыць ядзерна-ракетную праблему Паўночнай Карэі і дадаў, што цэніць дапамогу афіцыйнага Пекіна ў вырашэнні крызісу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула