БЕЛ Ł РУС

Рабунак зь пераапрананьнем

22.08.2008 / 15:38

cz

Кемлівы рабаўнік вырашыў падставіць свайго сабутэльніка: узяў у таго белую кепку ды скраў у хлопчыка на вуліцы тэлефон. Кепка вярнулася да гаспадара, і празь яе небарака трапіў у міліцыю.

Трое раней судзімых мужчынаў выпівалі на праспэкце Пушкіна. Адзін зь іх папрасіў у другога кепку, надзеў ды кудысь пайшоў.

Празь нейкі час двое, што засталіся, пачулі, як малы хлопец закрычаў: «У мяне тэлефон скралі!».

Мужчыны падхапіліся, дагналі свайго нядаўняга сабутэльніка, адабралі тэлефон, каб вярнуць гаспадару, ды забралі назад кепку.

Тым часам хлопчык вярнуўся дахаты, пажаліўся бабулі, і тая выклікала міліцыю. Асноўная прыкмета зламысьніка — белая кепка. Па ёй і затрымалі тых дваіх.

Пасьля ў міліцыі разабраліся й выйшлі на сапраўднага злодзея. Цяпер хітруну‑рабаўніку пагражае да 6 гадоў зьняволеньня, паведамляе «Вячэрні Мінск».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула