У канадскім музеі выставілі сэрца кіта вагой 200 кг ФОТАФАКТ
У Каралеўскім музеі Антарыё ў Таронта выставілі сэрца сіняга кіта вагой 200 кг, цела якога было знойдзенае ў 2014 годзе. Пра гэта паведамляецца на сайце музея. Паколькі цела было ў добрым стане, біёлагі вырашылі захаваць вялізнае сэрца.
THE ROYAL ONTARIO MUSEUM
«Вялізны памер кіта паскарае працэс разлажэння, таму нам давялося тэрмінова ратаваць сэрца», — распавяла Жаклін Мілер, якая ўзначаліла першае мерапрыемства па захаванні гэтага велізарнага органа.
Захаваць сэрца ўдалося з дапамогай пластынацыі — метаду бальзамавання і кансервацыі, які складаецца ў замене вады і ліпідаў у біялагічных тканінах на сінтэтычныя палімеры і смолы.
Сэрца кіта пасля праведзеных работ навобмацак стала пластмасавым, таму цяпер яно не атрымае пашкоджанняў, нават калі наведвальнікі музея захочуць дакрануцца да незвычайнага экспанату.