Gangnam Style ужо не самы папулярны кліп на YouTube, але з'явіўся новы фаварыт, які б'е рэкорды ВІДЭА
Кліп Gangnam Style паўднёвакарэйскага выканаўцы Psy перастаў быць самым папулярным відэа YouTube. Яго абышоў ролік з песняй See You Again з фільма «Фарсаж-7» у выкананні Уіза Халіфы і Чарлі Пута.
На дадзены момант колькасць праглядаў Gangnam Style дасягае 2 894 479 586, колькасць праглядаў See You Again — 2 895 724 859.
Сёмы «Фарсаж» працягнулі здымаць без Пола Уокера, які загінуў 30 лістапада 2013 года. У фінале фільма менавіта пад See You Again герой акцёра едзе ад сяброў. Кадры з Уокерам выкарыстаныя і ў кліпе.
Але з'явіўся новы фаварыт.
2,48 мільярда праглядаў мае жарсны ролік пуэртарыканцаў Луіса Фонсі і Дадзі Янкі (Daddy Yankee) «Despacito», выкладзены 12 студзеня 2017 года на Youtube. Менавіта ён, напэўна, хутка выйдзе на першае месца па праглядах, бо кліпу Уіза Халіфы і Чарлі Пута — 2 гады і 3 месяцы.
Despacito мае ўжо некалькі кавераў.