БЕЛ Ł РУС

Зіноўскі: У найбліжэйшы час зможам знізіць інфляцыю да 5%

14.07.2017 / 11:36

У найбліжэйшы час інфляцыя ў Беларусі можа быць зніжана да 5%, паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

«У нас паводле прагнозу павінна была быць інфляцыя не больш за 9%, але ход набору індэкса спажывецкіх цэн дазваляе чакаць, што яна не будзе больш за 7%. Самае галоўнае, каб нашы прадпрыемствы і арганізацыі, якія вырабляюць прадукцыю, зніжаючы выдаткі, не павялічвалі цану. Упэўнены, што ў бліжэйшы час мы зможам знізіць гадавую інфляцыю да 5%», - адзначыў Уладзімір Зіноўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула