БЕЛ Ł РУС

Мнагажонства падаўжае жыцьцё мужчыны

25.08.2008 / 14:24

МБ

Нататку пад такім загалоўкам зьмясьціла лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс».

Нататку пад такім загалоўкам зьмясьціла лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс».

«Шматгадовае дасьледаваньне выявіла ўстойлівую залежнасьць між працягласьцю жыцьця мужчынаў і колькасьцю ягоных жонак. Аказваецца, у краінах, дзе ў сілу гістарычных і культурных традыцый мае месца палігамія, мужчыны жывуць у сярэднім на 12 % даўжэй, чым іх манагамныя калегі»,
— піша агенцтва.

Калі б такі матэрыял зьявіўся ў газэце «На грані невозможного», ніхто б і вокам не павёў. А калі яго зьмяшчае неабыякое агенцтва, то гэта наводзіць на розныя думкі.

Што да самога фэномэну — калі такая статыстыка сапраўды існуе — то ён лёгка вытлумачваецца тым, што ў прымітыўных грамадзтвах ісламскага ўсходу мець некалькі жанок могуць дазволіць сабе толькі заможныя мужчыны — тыя самыя, што маюць лепшы доступ да аховы здароўя, харчаваньня і лягчэй жывуць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула