Апазіцыя Венесуэлы заклікала да агульнанацыянальнай забастоўкі
Апазіцыя Венесуэлы заклікала правесці агульнанацыянальны страйк, накіраваны супраць прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура. Пра гэта паведамляе Reuters.
Апазіцыйны лідар Фрэдзі Гевара заявіў, што «час прыйшоў». «Мы заклікаем усю краіну ў гэты чацвер далучыцца да масавага і мірнага 24-гадзіннага страйка. Ён стане механізмам ціску на ўлады і падрыхтоўкай да эскалацыі пратэсту, які адбудзецца на наступным тыдні», - звярнуўся ён да грамадзянаў краіны.
Таксама прадстаўнікі апазіцыі заявілі пра падрыхтоўку да стварэння ўрада нацыянальнага адзінства і абранні суддзяў, якія будуць альтэрнатывай кантраляванаму Мадура Вярхоўнаму суду краіны.