БЕЛ Ł РУС

Лёгкаатлет з Кітая абагнаў рэактыўны знішчальнік ВІДЭА

19.07.2017 / 18:33

Nashaniva.com

Кітайскі бягун Чжан Пэймэн вырашыў зладзіць незвычайны забег. У якасці «суперніка» ён абраў рэактыўны знішчальнік і абагнаў яго, паведамляюць інфармагенцтвы.

Спрынтар кінуў выклік знішчальніку Чэнду J-10. У якасці дыстанцыі была абраная стометроўка. Пасля таго, як старт быў дадзены, 30-гадовы спартсмен і знішчальнік рухаліся па ўзлётнай паласе амаль з аднолькавай хуткасцю, аднак на фінішы Пэймэн змог вырвацца наперад і абагнаць крылатую машыну.

Цэнтральнае тэлебачанне Кітая паказвала перамогу чалавека над знішчальнікам ў жывым эфіры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула