БЕЛ Ł РУС

35-гадовая французская спявачка памерла падчас свайго выступу ў царкве

20.07.2017 / 15:20

Nashaniva.com

Французская спявачка Барбара Велдэнс памерла ва ўзросце 35 гадоў падчас выступу ў царкве вёскі Гурдон у Правансе. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Europe 1» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Дакладная прычына смерці невядомая, але, паводле папярэдняй версіі, вакалістка памерла ад спынення сэрца, якое адбылося з-за ўдару токам. Паліцыя расследуе абставіны здарэння.

Велдэнс выступала з канцэртам у рамках фестывалю імя барда Лео Ферэ.

У лютым выйшаў яе дэбютны альбом Le grand H de l'homme. У 2016 годзе Барбара Велдэнс атрымала прыз глядацкіх сімпатый Акадэміі Шарля Кро, перамагла ў конкурсе маладых талентаў музычнага фестывалю Жака Брэля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула