БЕЛ Ł РУС

Пад Драгічынам кіроўца перавысіў хуткасць на 100 км/г і атрымаў штраф 30 еўра

27.07.2017 / 13:49

Nashaniva.com

гэта дастатковае пакаранне?

Брэсцкае ДАІ паведаміла пра новы «рэкорд» перавышэння хуткасці.

23 Ліпеня 2017 года на трасе М10 «Кобрын-Гомель» кіроўца «Мерседэса» ляцеў з хуткасцю 189 км/г.

У гэтым месцы Драгічынскага раёна дазволена ехаць 90 км/г.

У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны матэрыял па ч.3 ст.18.13, якая прадугледжвае штраф у памеры ад 3 да 10 базавых велічынь. Паколькі ён прызнаў віну, пакаранне было мінімальнае.

Такім чынам, за перавышэнне на 99 км/г кіроўца «Мерседэса» заплаціў 69 рублёў. Гэта 30 еўра у эквіваленце.

{POLL#661}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула