БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка вяртае селектарныя нарады

31.07.2017 / 21:26

nn.by

Аляксандр Лукашэнка 2 жніўня правядзе рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю ў 2017 годзе, паведамляе яго прэс-служба.

president.gov.by

У цэнтры ўвагі цяперашняя ўборачная кампанія аказалася з-за ўплыву няўстойлівага надвор'я. Кантроль на найвышэйшым узроўні неабходны, бо вынік палявых работ «уплывае на стан эканамічнай і харчовай бяспекі дзяржавы», растлумачылі ў прэс-службе.

На нарадзе плануецца падрабязна абмеркаваць ход уборкі ўраджаю, у тым ліку падыходы па забеспячэнні максімальнай захаванасці прадукцыі, пытанні рэсурснага і тэхнічнага аснашчэння сельгасарганізацый. Пра стан спраў у рэгіёнах па жывой сувязі паведамяць іх кіраўнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула