БЕЛ Ł РУС

Целы двух падлеткаў знойдзеныя каля чыгункі ў Жодзіне

8.08.2017 / 20:24

Nashaniva.com

Целы двух падлеткаў выяўленыя каля чыгуначных шляхоў у Жодзіне. Следчыя шукаюць абставіны іх смерці.

Жодзінскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце выяўлення 8 жніўня паблізу чыгуначных шляхоў цел 16-гадовага і 17-гадовага хлопцаў, жыхароў Смалявіцкага раёна», — паведаміў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Следчыя завяршылі агляд месца здарэння, апытваюць сваякоў загінулых і высвятляюць відавочцаў здарэння, удакладніў прадстаўнік СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула