БЕЛ Ł РУС

Дзевяцікласніца выпала з акна 11 паверха ў Оршы

9.08.2017 / 10:0

Nashaniva.com

6 жніўня ў 21:15 ў Аршанскі райаддзел унутраных спраў з бальніцы паступіла паведамленне, што брыгадай хуткай дапамогі з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена непаўнагадовая дзяўчына. Пазней яна была шпіталізавана ў аддзяленне рэанімацыі, паведамляе прэс-служба СК.

Следчыя ўстанавілі, што 15-гадовая вучаніца 9-га класа каля 21 гадзіны 10 хвілін выпала з лоджыі кватэры ў суседнім пад'ездзе на 11-м паверсе дома.

Дзяўчына была ў кватэры ў знаёмых. У суседнім пакоі знаходзіліся гаспадары кватэры. Калі дзяўчына выйшла на балкон і некаторы час адсутнічала, кампанія занепакоілася. Пазней пабачылі, што дзяўчына ляжыць на зямлі каля дома.

Дзяўчына станоўча характарызуецца па месцы вучобы і па месцы жыхарства. Сям'я ў сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула