БЕЛ Ł РУС

Экспарт у першым паўгоддзі вырас на 19%, сальда стала дадатным

11.08.2017 / 23:46

СГ

Эканоміка Беларусі вярнулася да росту. У першую чаргу гэта адбылося за кошт скачка экспарту. 

Як вынікае са статыстыкі, абнародаванай Нацыянальным банкам Беларусі, за студзень-чэрвень экспарт вырас на 19,4% проці аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым імпарт вырас толькі на 15,3%. За кошт гэтага сальда замежнага гандлю стала дадатным (+420,5 млн$), тады як у першым паўгоддзі мінулага года яно было ад'емным (—135,8 млн$).

Прычым пазітыўныя тэндэнцыі стабільныя цягам усяго паўгоддзя. Рос экспарт як нафты і нафтапрадуктаў, так і іншых відаў тавараў. Гэта звязана з ростам цэнаў на нафту на сусветным рынку і звязаным з гэтым аднаўленнем расійскай гаспадаркі. У той жа час раслі і аб'ёмы экспарту паслуг, дзе важнае месца займаюць прадукты IT-сектара і транспартная сфера.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула